https://youtu.be/rGlNbOir_7w?si=T3ca29CQyk6nayXv
SPIEVY z-pad mosta – гэта жаночы хор эмігрантак з Беларусі і Украіны, які выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый (Польшча, Украіна, Літва).
Хор пачаў збірацца пад Свентакшыскім мостам у Варшаве вясной 2023 года. З групы сябровак пачаў фармавацца калектыў, які адточвае свае навыкі пад апекай Русі.
<aside> <img src="/icons/heart_red.svg" alt="/icons/heart_red.svg" width="40px" /> Руся – вакальная тэрапеўтка і лідарка этна-электроннага дуэта Šuma; больш за 10 гадоў даследуе этнаграфічныя архівы, спалучае традыцыйную беларускую культуру з сучаснымі фарматамі і медыямі.
</aside>
Рэпертуар хору складаецца з традыцыйных беларускіх песень, якія спявалі жанчыны падчас паганскіх абрадаў і рытуалаў. Гэтыя песні простымі словамі перадаюць сімвалічныя схемы ўзаемадзеяння чалавека з прыродай і іншымі людзьмі, адзначаюць важныя вехі жыццёвага шляху і ініцыяцыі (сепарацыя з маці, пераход з вольнай дзяўчыны ў замужжа, нараджэнне дзіця, пахаванне і так далей).
ᛜ Захаванне і папулярызацыя беларускай мовы і традыцыйных песень;
ᛜ Узаемная падтрымка беларускіх жанчын у эміграцыі;
ᛜ Правядзенне адукацыйных і тэрапеўтычных мерапрыемстваў;
ᛜ Інтэграцыя культурных традыцый Беларусі ў кантэкст памежных краін.