ЖАНОЧЫ ХОР, ЯКІ ВЫКОНВАЕ АРХАІЧНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ СПЕВЫ.

<aside> 📩

Калі вы хочаце прапанаваць творчую калабарыцыю альбо замовіць сэсію, калі ласка, запоўніце форму →

</aside>

Наша місія

Папулярызіраваць традыцыйную беларускую культуру і сьпевы, а таксама ствараць тэрапеўтычную прастору для ўзаемнай падтрымкі ў эміграцыі.


Меню

<aside> 📩 Калі вы хочаце прапанаваць творчую калабарыцыю альбо замовіць сэсію, калі ласка, запоўніце форму →

</aside>

Cover Notion.png

Што мы робім?

Мы працуем у розных напрамках: ад выступаў на буйных фестывалях электроннай музыкі да прыватных вакальна-тэрапеўтычных сэсій.

<aside> <img src="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" alt="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" width="40px" /> ВЫСТУПЫ НА ФЕСТЫВАЛЯХ (фестываль VARUŠNIAK у Варшаве)

</aside>

<aside> <img src="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" alt="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" width="40px" /> “ГУКАВЫЯ ВАННЫ” Прыватныя тэрапеўтычныя сесіі з выкарыстаннем сьпеваў

</aside>

<aside> <img src="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" alt="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" width="40px" /> ЛЕКЦЫІ Пра беларускую традыцыйную культуру

</aside>

<aside> <img src="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" alt="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" width="40px" /> АДКРЫТЫЯ СПЕЎНЫЯ КОЛЫ (у Pawilon Edukacyjny Kamień, Kolektywna Instytucja Kultury “Prześwit”)

</aside>

<aside> <img src="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" alt="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" width="40px" /> СТВАРЭННЕ МУЗЫКАЛЬНАГА КАНТЭНТУ

Запісы спеваў для міжнародных культурных калабарацый

</aside>

<aside> <img src="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" alt="/icons/arrow-right-basic_gray.svg" width="40px" /> КАНЦЭРТЫ ў супрацоўніцтве з электроннымі і класічнымі музыкамі

</aside>


Як сустрэцца з хорам?

<aside> <img src="/icons/stars_gray.svg" alt="/icons/stars_gray.svg" width="40px" /> ВЫСТУПЫ

Мы выступаем на буйных фестывалях, прыватных імпрэзах, мастацкіх выставах, паказах мод і гэтак далей.

<aside> <img src="/icons/stars_gray.svg" alt="/icons/stars_gray.svg" width="40px" /> СЭСІЯ-РЫТУАЛ «БАРАНА»

Вакальна-тэрапеўтычная практыка, падчас якой спявачкі становяцца ў адну лінію і кожная сьпявае сваю песьню, утвараючы такім чынам своеасаблівую какафонію.

<aside> <img src="/icons/stars_gray.svg" alt="/icons/stars_gray.svg" width="40px" /> СЬПЕЎНАЕ КОЛА

Адкрытая практыка для любых зацікаўленых, падчас якой хор становіцца ў кола вакол гасцей і спявае для іх.

<aside> <img src="/icons/stars_gray.svg" alt="/icons/stars_gray.svg" width="40px" /> ГУКАВАЯ ВАННАЯ

Вакальна-тэпареўтычная сэсія, падчас якой вы ляжыце з маскай для сну, а хор стварае асаблівую акустычную прастору вакол вас.

<aside> <img src="/icons/stars_gray.svg" alt="/icons/stars_gray.svg" width="40px" /> СЭСІЯ-РЫТУАЛ ПАДЗЯКІ «ДЗЯКУЙ, ДЗЯДЫ»

Гэта групавая вакальная практыка, падобная да ОМ чанцінгу, якая накіравана на пагружэнне ў глыбокі транс і адчуванне сувязі з групай.

<aside> <img src="/icons/stars_gray.svg" alt="/icons/stars_gray.svg" width="40px" /> ЗАКРЫТАЯ РЭПЕТЫЦЫЯ

Магчымасць трапіць на нашыя рэпетыцыі і паназіраць за працай хора.

Калабарацыя і замовы →

<aside> 📩 Калі вы хочаце прапанаваць творчую калабарыцыю альбо замовіць сэсію, калі ласка, запоўніце форму →

</aside>

Front.png

Наша гісторыя

Хор SPIEVY z-pad mosta створаны групай сябровак, якія пачалі сустракацца пад Свентакшыскім мостам у Варшаве вясной 2023 года. Ініцыятаркамі сталі мастачка Караліна Палякова і вакалістка і вакальная тэрапеўтка Руся.

Цяпер хор складаецца з каля 20 жанчын эмігрантак. За першы год дзейнасці хор зладзіў больш за 30 публічных выступаў і зрабіў некалькі рэканструкцый старажытных беларускіх абрадаў, напрыклад, Пахавання стралы, Каляд (Шчодрыка), Купалля.


Spievy.png